Выбор языка сайта
Новый 2020 год
Новый 2020 год
Новый 2020 год
Новый 2020 год
Новый 2020 год
Новый 2020 год
Новый 2020 год
Новый 2020 год
Наш опрос
Для меня 9-ая школа - это...
Храм знаний
Второй дом, где все и всех знаешь, чувствуешь себя комфортно
Учреждение, которое приходится посещать
Место, где можно творчески проявить себя, весело и интересно провести время, а иногда и поучиться
Если б её не было - не заметил(а)


Архив новостей
Январь 2020 (24)
Декабрь 2019 (31)
Ноябрь 2019 (26)
Октябрь 2019 (36)
Сентябрь 2019 (45)
Август 2019 (4)





























СШ №9 г.Слонима » Новости » МО классных руководителей школ района

МО классных руководителей школ района

  • 22-03-2017, 13:33
  • 773
  • Новости
Выхаванне грамадзяніна і патрыёта: вопыт, традыцыі, перспектывы

21 сакавіка 2017 года на базе сярэдняй школы № 9 г. Слоніма адбылося пасяджэнне класных кіраўнікоў школ горада і раёна, на якім педагогі абмяркоўвалі актуальныя пытанні грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
Кіраўнік школьнага музея Саўчанка Сяргей Андрэевіч падзяліўся вопытам арганізацыі работы савета музея, расказаў аб музейнай педагогіцы як адной з форм сацыялізацыі і выхавання ў школьнікаў пачуццяў грамадзянскага доўгу і любві да Радзімы.
МО классных руководителей школ района

Сістэму работы школы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні прадставіла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Коваль Святлана Мікалаеўна. Акцэнт у яе выступленні быў зроблены на кадэцкай адукацыі, якая ўжо больш за 19 гадоў рэалізуецца ў школе. Яна адзначыла, што роля выхаваўчых факультатываў “Мая Айчына”, “Вучымся жыць у міры і згодзе”, “Школа абаронцаў Айчыны” таксама адметная ў фарміраванні асобы вучня. А вядуць у школе гэтыя факультатывы выхавальнікі кадэцкіх класаў. Як вынік сумеснай працы кадэтаў і іх выхавальнікаў былі прадстаўлены відэаролікі “Прыгожы ў страі – моцны ў баі”, “Рэканструкцыя гістарычнага бою часоў Вялікай Айчыннай вайны”, фрагмент факультатыўных заняткаў “Асновы праваслаўнай культуры”. У ходзе выступлення былі раскрыты механізмы эфектыўнага ўзаемадзеяння школы і 11-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, на базе якой праходзяць заняткі кадэтаў па страявой,тактычнай і агнявой падрыхтоўцы ў шосты школьны дзень, а ўлетку кожны год працуе абаронча-спартыўны лагер “Кадэт”.
Вялікія магчымасці для грамадзянска-патрыятычнага выхавання таксама мае шосты школьны дзень, які раз у чвэрць прысвячаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. У рамках школьнай суботы на працягу двух апошніх гадоў у школе рэалізаваны праекты «Мая Беларусь», «Дружым з законам», «Марафон ведаў па гісторыі вайны», «Рыхтуемся стаць абаронцамі Айчыны», «Мы – грамадзяне Беларусі» і іншыя. З вопыту працы можна гаварыць аб тым, што пры якаснай падрыхтоўцы, якую арганізуе класны кіраўнік, дзеці з цікавасцю ўдзельнічаюць у квест-гульнях, гульнях-падарожжах, творчых і інтэлектуальнных конкурсах, якія праводзяцца ў рамках дадзеных тэматычных субот.
Школьная субота дазваляе класнаму кіраўніку эфектыўна арганізаваць і экскурсійную дзейнасць. Так, 1 раз у чвэрць праходзіць тэматычны дзень «Збяром Беларусь у сваім сэрцы», падчас якога арганізуюцца экскурсіі ў музеі, па памятных і гістарычных месцах Беларусі.
Шосты школьны дзень - гэта яшчэ і магчымасць прыняць удзел у розных акцыях, у тым ліку патрыятычнага характару. Наведаць ветэрана і аказаць яму дапамогу, добраўпарадкаваць помнік, тэрыторыю роднай школы, мікрараёна, пасадзіць дрэва – гэта таксама патрыятызм і грамадзянскасць.
На пасяджэнні таксама была прадстаўлена мадэль выхаваўчай сістэмы кадэцкага класа. Выхавацель Сіміненка Таццяна Анатольеўна адзначыла, што дадзеная мадэль дазваляе больш мэтанакіравана арганізаваць выхаваўчую работу, узгадняць мэты і дзеянні педагогаў, вучняў, бацькоў і соцыума, выхоўваць асобу грамадзяніна, патрыёта.
У практычным блоку семінара-практыкума быў паказаны ўрок мужнасці “Імя героя на карце Слонімшчыны”, які дазволіў усім прысутным успомніць сланімчан, воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у Афганістане, пагутарыць з прапаршчыкам ў адстаўцы Гаркавым Уладзімірам Мікалаевічам. Здавалася б, традыцыйная форма работы была дапоўнена інтэрактыўнымі формамі – складаннем калажаў, падрыхтоўкай своеасаблівай чашы памяці, што і дазволіла зрабіць класную гадзіну эмацыянальнай, запамінальнай.
МО классных руководителей школ района
МО классных руководителей школ района

Ужо трэці год у школе рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання кроскультурных кампетэнцый вучняў сярэдніх агульнаадукацыйных школ”, у рамках якога працуе клуб “Спадчына”. Члены клуба разам з настаўнікам Старчанка Інай Мікалаеўнай вывучаюць і прапагандуюць беларускія звычаі і традыцыі.
МО классных руководителей школ района
Вось і 21 сакавіка яны запрасілі гасцей школы на адкрытае пасяджэнне клуба “Сустракаем Вялікдзень”.
Падводзячы вынікі семінара, галоўны метадыст сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама Логач Наталля Віктараўна адзначыла: “Каб работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні была эфектыўнай,трэба выкарыстоўваць дзейнасны падыход, а кожнае мерапрыемства павінна стаць асаблівай падзеяй, вынікам сумеснай працы настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. А спалучэнне традыцый і наватарства, несумненна, дасць плён у выхаванні патрыёта і грамадзяніна”.
МО классных руководителей школ района

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы №9 г. Слоніма Коваль Святлана Мікалаеўна